Палкоўнік КДБ асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
У Гомелі на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму асуджаны палкоўнік КДБ Андрэй Мільчанка. Як паведамляе TUT.by, яго прызналі вінаватым у прычыненні цяжкага цялеснага пашкоджання — у лютым сёлета ён збіў дырэктара адной з мясцовых кавярняў. Суд пазбавіў Мільчанку звання палкоўніка. Ён мусіць выплаціць пацярпеламу 45 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі. Працэс у Гомельскім абласным судзе быў закрыты.
Мільчанка быў начальнікам 4-га аддзела УКДБ па Мінску і Мінскай вобласці. У кавярню ён зайшоў разам з 42-гадовым жыхаром сталіцы, які па справе праходзіць як сведка. Кадэбіст стаў чапляцца да маладых дзяўчат за суседнім столікам, а калі да яго падышоў дырэктар, ён выклікаў яго на вуліцу, дзе стаў збіваць (у яго была чэрапна-мазгавая траўма). Усё гэта трапіла на відэа. Пасля палкоўнік сам з'явіўся ў міліцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.