Палова брытанцаў лічыць, што Вялікабрытанія можа знікнуць за дзесяць гадоў
Палова брытанцаў лічыць, што іх краіна можа знікнуць за дзесяць гадоў, паведамляе Reuters. Апытанне правялі 25-28 кастрычніка пры ўдзеле 1100 дарослых людзей ва ўзросце 18 + у Вялікабрытаніі.
Пакуль Вялікабрытанія рухаецца да крайняга тэрміну Brexit 31 студзеня, растуць патрабаванні аб правядзенні другога рэферэндуму аб незалежнасці ў Шатландыі і пра галасаванне за аб'яднанне Паўночнай Ірландыі з Рэспублікай Ірландыя.
Апытанне Ipsos Mori паказала, што 50% лічаць, што Вялікабрытанія не будзе існаваць праз 10 гадоў у параўнанні з 43% у 2014 годзе. Толькі 29% заявілі, што краіна будзе існаваць у сваім цяперашнім выглядзе праз дзесяцігоддзі (45% лічылі так у 2014 годзе).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.