Палова фламандцаў выступае за незалежнасць ад Бельгіі
Амаль палова фламандскага насельніцтва Бельгіі - 49,7% - выступае за аддзяленне ад франкамоўнай часткі краіны. Такія вынікі апытання былі атрыманыя ўпершыню. Яны паказваюць на ўсё большы раскол паміж фламандскай і франкамоўнай грамадамі краіны. Летась у верасні, калі моўнае пытанне прывяло да сур'ёзнага палітычнага крызісу, за падзел выступала каля 46% фламандцаў, у то час як адзіную Бельгію падтрымлівалі 49,6% жыхароў Фландрыі.
У Бельгіі, якая атрымала незалежнасць у 1830 г., арыстакратыя і буржуазія былі прадстаўленыя ў асноўным франкафонамі, аднак з сярэдзіны ХХ стагоддзі ўзрос эканамічны ўплыў Фландрыі, жыхары якой гавораць па-галандску. Вынікам стала змена моўнай сітуацыі ў краіне ў бок павелічэння колькасці галандскамоўных бельгійцаў. У апошні час і франкамоўныя бельгійцы патроху пачалі асвойваць галандскую мову. Розніца паміж бельгійцамі, што гавораць па-француску і тымі, што гавораць па-галандску, выяўляецца і ў дачыненні да структуры дзяржавы - першыя выступаюць за цэнтралізаваную дзяржава, другія - за дэцэнтралізацыю.
Interfax