Палуда: Чарговым смяротным прысудам улады павышаюць стаўкі

Палуда: Чарговым смяротным прысудам улады павышаюць стаўкі

Чарговы смяротны прысуд вынесены ў Беларусі. Да расстрэлу прыгаварылі Кірыла Казачака з Мазыра, яго прызналі вінаватым у забойстве двух сваіх дзяцей і прысудзілі да вышэйшай меры.

“Існуе меркаванне, што такім чынам павышаюцца стаўкі прадстаўнікамі дзяржавы, каб пытанне смяротнага пакарання абмяняць на нешта па больш высокім кошце. Гэта пытанне палітычнай плоскасці”, — каментуе Еўрарадыё каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

За гэты год было вынесена 5 смяротных прысудаў. Чатыры чалавекі ўжо расстраляныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі