Палуда: Не выключаю, што пытанне смяротнага пакарання ўздымуць на рэферэндуме

Палуда: Не выключаю, што пытанне смяротнага пакарання ўздымуць на рэферэндуме

За тыдзень у Беларусі выконваюць адразу тры смяротныя прысуды. Адбываецца гэта акурат у момант, калі Беларусь вядзе актыўны дыялог з Еўрасаюзам. Аляксандру Лукшэнку нагадваюць, што далейшае збліжэнне Мінска і Бруселя немагчымае без адмены смяротнага пакарання ці, прынамсі, мараторыя на яго. Чаму адно з галоўных пытанняў, якое тармозіць перамоўны працэс, так і не знаходзіць рашэння? Размаўляем з каардынатарам кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэем Палудам.

Размова цалкам:

Некаторыя цытаты:

— Тое, што сітуацыя вакол смяротнага пакарання актывізавалася і было выканана адразу некалькі смяротных прысудаў, магчыма, можна разглядаць, як узмацненне пазіцый у перамовах”.

— Апошнім часам усё больш і больш гавораць пра тое, што мараторый будзе ўведзены, але за гэтымі размовамі пакуль што стаіць іншая сітуацыя.

— З аднаго боку, выглядае, што пытанне смяротнага пакарання для нашых уладаў выключна палітычнае пытанне, але з іншага, мне падаецца, яно палягае і ў такой эмацыйнай ды псіхалагічнай плоскасці”.

— Пытанне правоў чалавека вельмі актуальнае ў адносінах ЕС і Беларусі, а ўлічваючы, што прыведзеныя ў выкананне адразу некалькі прысудаў за кароткі час, пытанне смяротнага пакарання стане яшчэ больш актуальным у перамовах.

— Сама працэдура смяротнага пакарання прызнаная Камітэтам ААН па правах чалавека бесчалавечным абыходжаннем са сваякамі, бо расстралянага нельга пахаваць па традыцыях сям’і, яны не ведаюць дзень расстрэлу і дзе пахаванае цела.

— Псіхолагі патрэбныя і сваякам тых, каго расстралялі, і сваякам ахвяраў пакаранага. Але дзяржава лічыць, што смяротным пакараннем сваякі ахвяраў атрымалі сатысфакцыю і на гэтым умывае рукі, у пэўнай ступені, можна казаць, кроўю. І пакідае іх без нейкай падтрымкі, сам насам са сваімі праблемамі.

— Я не выключаю, што пытанне смяротнага пакарання будзе зноў уздымацца на будучым рэферэндуме. І тут ужо пытанне, якім чынам яно будзе пастаўленае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі