Памежнікі Польшчы прадухілілі 592 спробы нелегальнай міграцыі з Беларусі
Колькасць спробаў перасекчы мяжу зменшылася на 90 выпадкаў у параўнанні з чацвяргом / twitter.com/Straz_Graniczna
За пятніцу, 15 кастрычніка, польскія памежнікі прадухілілі 592 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы. У чацвер былі зроблены 682 спробы.
Адзін нелегальны мігрант затрыманы, ён грамадзянін Ірака. За дапамогу нелегалам таксама затрыманыя 10 замежнікаў. Гэта грамадзяне Турцыі, Румыніі, Германіі, Грузіі, Балгарыі, Туніса і Малдовы.
Як паведамляла Еўрарадыё, польскі Сейм ухваліў законапраект, па якім нелегальных мігрантаў, затрыманых пры перасячэнні мяжы, будуць высылаць з Польшчы. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.