Памежнікі выратавалі з вады парушальніка
Беларускія памежнікі выратавалі парушальніка мяжы, які тануў у Бугу. На ўчастку беларуска-польскай мяжы, якая праходзіць па рацэ Буг, у кіламетры ад яе цячэ яшчэ адна рака. 38-гадовы мужчына пераплыў першую раку і ў мокрай адзежы пайшоў далей. Перабрацца праз Буг у замерзлага парушальніка ўжо не хапіла сіл.
Калі на месца прыбыла трывожная група, памежнікі пайшлі па следзе. У ваду ў поўнай баявой выкладцы ўвайшлі прапаршчык і малодшы сяржант. Парушальнік да таго часу адубеў ад холаду і, каб не патануць, учапіўся за ствол дрэва. Пасля затрымання ён некалькі дзён правёў у рэанімацыі абласной лякарні.
БЕЛТА