Памежны камітэт назваў "пастановачным" польскае відэа пра пераход мяжы
На беларуска-польскай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Дзяржаўны памежны камітэт назваў "пастановачным" відэа ад польскіх калег.
Як распавядала Еўрарадыё, на роліку, апублікаваным польскім бокам, бачна, як некалькі чалавек пераходзяць беларуска-польскую мяжу пры дапамозе памежнікаў.
У беларускім ведамстве падкрэсліваюць, што на відэа няма характэрнага для Польшчы інжынернага збудавання — пяціметровай агароджы.
Яшчэ адзін аргумент: месца здарэння "знаходзіцца ў заняпадзе". А вось "беларуская мяжа заўсёды знаходзіцца ў належным парадку і рэгулярна ачышчаецца ад расліннасці".
Таксама беларускія памежнікі заяўляюць, што мясцовасць на відэа немагчыма ідэнтыфікаваць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.