Памежны камітэт прэзентаваў памежную вышыванку да Дня Незалежнасці (відэа)

Памежны камітэт прэзентаваў памежную вышыванку да Дня Незалежнасці (відэа)

Дзяржаўны памежны камітэт зрабіў іміджавы відэаролік з памежнай вышыванкай да Дня Незалежнасці.

Як паведаміў прэс-сакратар ведамства Аляксандр Цішчанка, відэаролік быў зроблены ў прэс-цэнтры Памежнага камітэта. Прэс-сакратар падкрэсліў, што вышыванка становіцца "нацыянальным трэндам". "Узор палявой камуфляжнай формы беларускіх памежнікаў, у якой яны нясуць службу, складаецца з пазлаў. Разумова спрабуючы іх сабраць у адзінае цэлае, мы заўважылі, што атрымліваецца якраз традыцыйны ўзор беларускай вышыванкі. Адсюль і нарадзілася творчая ідэя мантажу відэароліка ", — распавёў Цішчанка.

"Вышыванкавы пазл" складаецца пад песню "Мой родны кут" кампазітара Ігара Лучанка на словы Якуба Коласа.

Дарэчы, памежная вышыванка існуе не толькі ў відэароліку. Як зазначыў Цішчанка, беларускамоўная версія афіцыйнага сайта Памежнага камітэта аформленая з выкарыстаннем традыцыйнага беларускага арнаменту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі