Паміж двума мінскімі будынкамі на вышыні 70 метраў пройдзе канатаходзец

Паміж двума мінскімі будынкамі на вышыні 70 метраў пройдзе канатаходзец

23 верасня мінчукі змогуць назіраць экстрэмальны праход на вышыні 70 м паміж двума мінскімі будынкамі. Акцыю зладзіць прафесійны канатаходзец з Украіны. Як піша onliner.by, спартовец пройдзе па тонкай страпе, нацягнутай на ўзроўні 21-га паверха паміж офіснымі вежамі комплексу "Тытан" на праспекце Дзяржынскага. Адлегласць паміж двума будынкамі складае 50 метраў.

Потым следам за ім паспрабуюць прайсці менш дасведчаныя канатаходцы з беларускай каманды "Слэклайн Мінск".

Акцыя прымеркаваная да адкрыцця "Вежы Еўропы" — цэнтральнага высотнага дома "Тытана". Яна пачнецца пасля 16-й гадзіны. У гэты час каля гандлёвага цэнтра "Тытан" будзе зладжаны канцэрт.

Арганізатары кажуць, што для праходу выбралі стужку са слабым нацяжэннем, якая прагінаецца пад вагой чалавека. Гэта значна ўскладняе задачу для спартоўцаў. Акрамя таго, у дзень, калі плануецца відовішча, чакаецца вецер з парывамі да 11 метраў за секунду.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі