Памочнік Пуціна: Кантакты з Кіевам у Масквы ёсць

Пра гэта заявіў паміочнік расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Юрый Ушакоў. "Але гэта не азначае, што ў нас няма кантактаў паміж рознымі прадстаўнікамі, у тым ліку, самымі высокімі", — цытуе словы Ушакова РІА "Новости".



Аднак падрабязнасці гэтыя памочнік прэзідэнта Расіі раскрываць адмовіўся.
 

Нагадаем, у лістападзе 2013-га, напярэдадні віленскага саміту "Усходняга партнёрства", украінскі ўрад адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У адказ на гэта пачаліся акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Цэнтрам супраціўлення стаў Майдан Незалежнасці ў Кіеве. У апошні тыдзень пратэсты радыкалізаваліся. Ёсць сотні пацярпелых з абодвух бакоў. Сярод пратэстоўцаў ёсць некалькі загінулых, у тым ліку і беларус Міхаіл Жызнеўскі. У рэгіёнах пратэстоўцы пачалі захопліваць будынкі абласных дзяржадміністрацый, "каб браць уладу ў свае рукі".

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі