Пампеа лічыць магчымымі санкцыі супраць Беларусі або адмену паставак нафты

Пампеа лічыць магчымымі санкцыі супраць Беларусі або адмену паставак нафты

Злучаныя Штаты будуць працаваць з еўрапейскімі партнёрамі над належным адказам з нагоды беларускай сітуацыі. Пра гэта дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа заявіў у інтэрв'ю, якое распаўсюдзіла прэс-служба Дзярждэпа.

Выбары ў Беларусі Пампеа назваў несвабоднымі і несправядлівымі. "Мы бачылі такія паводзіны раней і шкадуем, што менавіта так адбылося. Мы назіралі гвалт і яго наступствы, калі з мірнымі дэманстрантамі абыходзіліся не належным чынам", — падкрэсліў дыпламат.

Дзяржсакратару задалі пытанне, ці паўплываюць гэтыя адносіны на пастаўкі амерыканскай нафты ў Беларусь і адпраўку амбасадара ЗША ў Мінск.

"Мы не вызначыліся, які адказ будзе прыдатным, але я магу сказаць вам наступнае: мы будзем працаваць з нашымі еўрапейскімі сябрамі, тымі, хто ў роўнай ступені занепакоены тым, што адбылося. Мы хочам добрых вынікаў для беларускага народа, і мы будзем прымаць адпаведныя меры", — заявіў Пампеа.

У Пампеа запыталіся, ці могуць ЗША ўвесці санкцыі супраць афіцыйнага Мінска або прыпыніць пастаўкі нафты. На гэта чыноўнік заявіў, што будуць разглядацца ўсе гэтыя пункты. Аднак ён не стаў прагназаваць, якое рашэнне будзе прынятае. 

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа наведваў Беларусь з візітам 1 лютага. Сярод іншага ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі