Памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Лявон Дзейка

Памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Лявон Дзейка

Ад каранавіруса памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Лявон Дзейка. Пра гэта напісаў у Facebook яго колішні калега Сяргей Навумчык. Дзейку нядаўна споўніўся 71 год.

Лявон Дзейка быў дзеячом сацыял-дэмакратычнага руху. Ён удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазіцыі БНФ у красавіку 1995-га, якую жорстка спынілі сілавікі, якія ўначы ўвайшлі ў парламент.

Памёр дэпутат Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання Лявон Дзейка
Пасведчанні Лявона Дзейкі / facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі