Памёр легендарны форвард мінскага "Дынама" Міхаіл Мустыгін
Міхаіл Мустыгін / dinamo-minsk.by
Памёр легендарны форвард футбольнага мінскага "Дынама" Міхаіл Мустыгін. Яму было 85 гадоў, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.
Мустыгін нарадзіўся ў падмаскоўнай Каломне і пачаў гуляць у 1959 годзе за ЦСКА. Але ў 1962 годзе перашоў у мінскае "Дынама", за якое выступаў да 1972-га. Ён правёў за клуб 234 матчы і забіўшы 90 мячоў. "У 1963 годзе разам з таварышамі па камандзе ён стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Савецкага Саюза. У 1965 годзе быў фіналістам розыгрышу Кубка СССР", — адзначаюць у АБФФ.
У 1967 годзе Мустыгін стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР, забіўшы 19 мячоў. Іх атакуючы тандэм з Эдуардам Малафеевым лічыўся адным з самых яркіх у Савецкім Саюзе.
Пасля заканчэння гульнявой кар'еры Мустыгін доўгія гады працаваў трэнерам дзіцяча-юнацкіх футбольных школ Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.