Памёр мэр Гданьска Павел Адамовіч

PAP
PAP

Мэр Гданьска Павел Адамовіч памёр у бальніцы. Пра гэта стала вядома ў панядзелак, 14 студзеня, у 14:30, паведамляюць wiadomosci.onet.pl.

Напад на Паўла Адамовіча адбыўся падчас дабрачыннага канцэрта, на якім збіралі грошы на дапамогу медыцынскім установам.

Падчас феерверка незнаёмы зайшоў на сцэну, дзе знаходзіўся Адамовіч, і нанёс яму некалькі ўдараў нажом. Паводле інфармацыі польскіх СМІ, пры гэтым нападнік узяў мікрафон і прадставіўся Стэфанам. Ён сказаў, што адседзеў у турме за злачынства, якога не здзяйсняў. Маўляў, у гэтым вінаватая партыя "Грамадзянская платформа", да якой належыць мэр Гданьска, таму Адамовіч павінен памерці.

Пра нападніка паведамляецца, што яму 27 гадоў, ён адсядзеў некалькі гадоў за напад на чатыры гданьскія банкі і нядаўна вызваліўся з турмы. Стэфан В. затрыманы.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 14.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі