У мэра Гданьска сур’ёзныя раненні сэрца і дыяфрагмы

У мэра Гданьска сур’ёзныя раненні сэрца і дыяфрагмы

13 студзеня ў Гданьску падчас дабрачыннага канцэрта, на якім збіралі грошы на дапамогу медыцынскім установам, паранены мэр горада Павел Адамовіч. Падчас феерверку незнаёмец зайшоў на сцэну, дзе знаходзіўся Адамовіч і нанёс яму некалькі ўдараў нажом. Паводле польскіх СМІ, пры гэтым нападнік узяў мікрафон і назваўся Стэфанам. Ён сказаў, што адсядзеў у турме за злачынства, якое не здзяйсняў. Маўляў, у гэтым вінаватая партыя “Грамадзянская платформа”, да якой належыць мэр Гданьска, таму Адамовіч павінен памерці.

Павел Адамовіч знаходзіцца ў клінічнай бальніцы Гданьскага ўніверсітэта. Паводле “Газеты Выборчай”, а пятай раніцы па польскім часе да журналістаў выйшлі дактары, якія цягам пяці гадзін рабілі мэру аперацыю. Па іх словах, Адамовіч атрымаў вельмі сур’ёзныя раненні сэрца, дыяфрагмы і брушной поласці. Яго стан ацэньваецца як крайне цяжкі. Ад раніцы жыхары Гданьска прыязджаюць у Рэгіянальны цэнтр донарства, каб здаць кроў для параненага мэра: дактары звярнуліся да людзей з групай крыві 0RH-.

Пра нападніка паведамляецца, што яму 27 гадоў, ён адсядзеў некалькі гадоў за напад на чатыры гданьскія банкі і нядаўна вызваліўся з турмы. Стэфан В. затрыманы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі