Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў

Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў

На 83-м годзе жыцця памёр народны артыст Беларусі (1989), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі (за ролю Вяршылы ў спектаклі "Мудрамер", 1988), акцёр і рэжысёр Аўгуст Мілаванаў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Адзначаецца, што гэта быў "калега, сябар, натхняльнік, выкладчык і надзвычайнай моцы артыст".

Мілаванаў нарадзіўся 16 чэрвеня 1937 года ў Валгаградзе. У 1961 годзе ён скончыў акцёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці "Акцёр драматычнага тэатра і кіно". Працаваў у Валгаградскім абласным тэатры імя Максіма Горкага, Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску. У Купалаўскім тэатры ён пачаў працаваць з 1962 года. Аўгуст Мілаванаў здымаўся ў кіно (роля мастака Кандрація Сцяпанавіча ў "Бронзавай птушцы", кіраўніка АДПУ Вячаслава Мянжынскага ў тэлесерыяле "Дзяржаўная мяжа"). Акцёр сышоў са сцэны сем гадоў таму праз праблемы са здароўем і мікраінсульт.

Развітанне з ім адбудзецца на Галоўнай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы. Пра пачатак грамадзянскай паніхіды і месца пахавання паведамяць пазней.

Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў
Гэты і наступныя здымкі з сайта kupalauski.by
Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў
Памёр народны артыст Беларусі Аўгуст Мілаванаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі