Памёр народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў
14 студзеня ва ўзросце 97 гадоў памёр народны мастак Беларусі Леанід Шчамялёў.
Леанід Шчамялёў нарадзіўся ў Віцебску ў 1923 годзе. У 19-гадовым узросце быў мабілізаваны на фронт. Удзельнічаў у бітве на Курскай дузе ў 1943-м, у вызваленні Украіны, у баях за Мазыр быў цяжка паранены.
Пасля вайны Шчамялёў заняўся мастацтвам. Пісаў карціны ў самых розных жанрах — нацюрморты, партрэты, краявіды, жанравыя творы ( у тым ліку "Кастусь Каліноўскі", "Леся Украінка"ды інш.).
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і мастацкага цэнтра "Жыльбел" у Мінску, фондах Саюза мастакоў Беларусі і Міністэрства культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі, абласных краязнаўчых музеях Беларусі, а таксама ў прыватных калекцыях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.