Памёр журналіст Альгерд Невяроўскі
1 кастрычніка, раніцай у Беластоку памёр журналіст Альгерд Невяроўскі. Па адукацыі каталіцкі клірык, ён амаль 20 гадоў аддаў журналістыцы. Працаваў у газетах "Навіны", "Свабода", "Наша Свабода".
Потым 11 год працаваў у беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Займаўся актуальнымі сацыяльнымі і палітычнымі праблемамі – рэпартажы з розных грамадскіх акцый, вахта Курапатаў, Плошча…
Непрацяглы час супрацоўнічаў з тэлеканалам «БелСат» і інтэрнэт-радыё «ТUT-BY». Апошні год працаваў журналістам і рэдактарам службы інфармацыі на беластоцкім «Радыё Рацыя».
19 верасня ў яго здарыўся інфаркт. У непрытомным стане яго адвезлі ў шпіталь.
19 жніўня Альгерду Невяроўскаму споўнілася 40 год. Еўрапейскае Радыё выказвае шчырыя спачуваньні сям'і, родным і блізкім нашага калегі.
Фота - pics.livejournal.com/abrykos