Папа Францішак, пралятаючы над Беларуссю, прывітаў Лукашэнку і беларусаў
"Пасылаю сардэчныя прывітанні", — напісаў у тэлеграме пантыфік.
Папа Францішак прывітаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ. У традыцыйнай тэлеграме, дасланай з борту самалёта падчас знаходжання ў паветранай прасторы Беларусі 19 студзеня, ён напісаў: “Я пасылаю сардэчныя прывітанні Вашай Эксцэленцыі, пралятаючы над краінай на маім шляху з Філіпін у Ватыкан. Запэўніваю Вас і ўвесь беларускі народ у маіх малітвах, просячы для вас аб Божых ласках міру і дабрабыту”.
Ватыканскае радыё адзначае, што падобныя тэлеграмы былі скіраваны таксама да кіраўнікоў іншых дзяржаваў: Уладзіміра Пуціна, Браніслава Камароўскага, Мілаша Зэмана.
Фота: AFP