Папа Францішак — самы стыльны мужчына 2013 года

Выданне, складаючы свой рэйтынг, адзначыла і светапогляд пантыфіка, і яго вопратку. Як вядома, Папа Рымскі Францішак ад самага пачатку заявіў, што будзе сціпла апранацца. І гэтым ён адрозніваецца ад многіх сваіх папярэднікаў.



Таксама Esquire адзначыў і тое, што Папа Францішак не захацеў жыць у сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі — Апостальскім палацы.



Нагадаем, што аргентынец Хархе Марыё Бергольё быў абраны пантыфікам у сакавіку 2013 года. Ён першы ўраджэнец Лацінскай Амерыкі і першы езуіт, які стаў Папам Рымскім.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі