Парашэнка і Каламойскі далі сумесную прэс-канферэнцыю

Прэзідэнт Украіны і экс-кіраўнік Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі сустрэліся ў Днепрапятроўску і правялі сумесную прэс-канферэнцыю. Палітыкі заявілі, што паміж імі няма ніякага канфлікту, перадае УНІАН.

Па словах Пятра Парашэнкі, Ігар Каламойскі будзе займацца грамадскай і гаспадарчай дзейнасцю. Разам з тым украінскі прэзідэнт падзякаваў Каламойскаму за працу, адзначыўшы яго ўнёсак у развіццё краіны ў цяжкі час.

У сваю чаргу, Каламойскі падкрэсліў, што ў яго з Парашэнкам няма канфліктаў і непаразуменняў. "У нас са спадаром Парашэнкам нармальныя адносіны. Ён вельмі цярплівы чалавек. Я б сябе звольніў праз тры месяцы", — паведаміў экс-кіраўнік Днепрапятроўшчыны.

Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі