Парашэнка: Расійскі канвой не гуманітарны, гэта інтэрвенцыя
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны, прадстаўляючы "Стратэгію 2020" у чацвер у Кіеве.
"Расійскі канвой з'яўляецца не гуманітарным. Мы гэта разглядаем як інтэрвенцыю на тэрыторыю Украіны, і гэта частка тых дзеянняў, якія мы павінны спыніць", — перадае censor.net.ua словы Пятра Парашэнкі.
Па яго словах, у белых грузавіках завозілася "камандная апаратура ў Луганск" праз той участак мяжы, які ўкраінскім бокам не кантралюецца.
Парашэнка дадаў, што ўкраінскі бок з самага пачатку дэманстраваў гатоўнасць супрацоўнічаць з Расіяй у сферы гуманітарнай дапамогі. Аднак Расія адмаўлялася супрацоўнічаць у гэтай сферы не толькі з Украінай, але і Міжнародным камітэтам Чырвонага крыжа.
Фота — newsprolife.com.ua