Парашэнка распавёў пра добрыя адносіны з Лукашэнкам і даў яму параду

Ён параіў беларускаму кіраўніцтву не адмаўляцца ад праекта "Усходняе партнёрства". "Я абсалютна перакананы ў тым, што Беларусь павінна скарыстацца перавагамі "Усходняга партнёрства", якія прапануе Еўрасаюз", — цытуе словы Парашэнкі сайт censor.net.ua.



Таксама Пятро Парашэнка дадаў, што ў яго "даўнія і добрыя адносіны з Аляксандрам Рыгоравічам [Лукашэнкам]".  

Парашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, што яго асабісты прыклад "павінен пераканаць Аляксандра Лукашэнку, што сумленная перамога і падтрымка ўсяго свету — гэта тое, да чаго варта імкнуцца", інфармуе БелаПАН.



Адзначым, што пасля апрацоўкі ЦВК Украіны 80,1% электронных пратаколаў у Парашэнкі 54% галасоў, у Юліі Цімашэнкі — 13,16%.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі