Партыя БНФ аб'явіла збор ахвяраванняў для маці Яны Паляковай
Збор ахвяраванняў для маці трагічна загінулай правааабронцы Яны Паляковай аб'явіла Партыя БНФ. Пра гэта на сходзе Мінскай гарадской арганізацыі, які пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць Паляковай, аб'явіў намеснік старшыні партыі Віктар Івашкевіч, інфармуе сайт pbnf.org. Нагадаем, Яна Палякова скончыла жыццё самагубствам уначы 7 сакавіка ў сваёй кватэры ў Салігорску. 3 сакавіка суд Салігорскага раёна прызнаў яе вінаватай у "заведама ілжывым даносе" на супрацоўніка міліцыі і асудзіў на 2,5 гады "хіміі". Акрамя таго, паводле рашэння суда яна мусіла выплаціць міліцыянту 1 млн рублёў у якасці кампенсацыі за маральныя страты. Яна Палякова лічыла сябе невінаватай, сцвярджаючы, што ўчастковы міліцыянт збіў яе.
Гібель Яны Паляковай атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Пракуратура Салігорскага раёна праводзіць праверку па факце самазабойства.
Гібель Яны Паляковай атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Пракуратура Салігорскага раёна праводзіць праверку па факце самазабойства.