Партыя БНФ збірае грошы на аплату мінскага офіса

Партыя БНФ збірае грошы на аплату мінскага офіса

Партыя БНФ збірае грошы на аплату мінскага офіса. Ужо не першы раз яна сутыкаецца з узнікненнем запазычанасцяў і з пагрозай скасавання дамовы арэнды. Сем гадоў офіс фронтаўцаў знаходзіцца ў памяшканні па вуліцы Чарнышэўскага, 3. Штомесяц за арэнду трэба плаціць больш за паўтары тысячы рублёў, а ў зімовыя месяцы яшчэ больш.

Партыя БНФ звяртае ўвагу на той факт, што не мае дзяржаўнай падтрымкі. "Сядзіба БНФ як незалежная пляцоўка існуе выключна дзякуючы ахвяраванням людзей, — піша партыйная прэс-служба. — Штогод дзесяткі арганізацыў ладзяць у памяшканні Сядзібы БНФ культурніцкія, маладзёвыя, дабрачынныя мерапрыемствы".

Пра тое, як можна дапамагчы Партыі БНФ, можна прачытаць тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі