Партыя “Справядлівы свет” не падтрымае на выбарах ніводнага з кандыдатаў

Партыя “Справядлівы свет” не падтрымае на выбарах ніводнага з кандыдатаў

Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” не будзе падтрымліваць нікога з зарэгістраваных на цяперашніх выбарах кандыдатаў у прэзідэнты. Такое рашэнне 19 верасня ў Мінску прыняў пленум цэнтральнага камітэта партыі, інфармуе БелаПАН.

Пры гэтым партыя даручыла сваім структурам выкарыстаць магчымасці, якія дае агітацыйны перыяд прэзідэнцкай кампаніі “для тлумачэння выбаршчыкам шкоднасці курса, які праводзіць цяперашняя ўлада пад кіраваннем Аляксандра Лукашэнкі, і актуальнасці пазітыўнай альтэрнатывы палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якую прапаноўвае партыя “Справядлівы свет”.

Партыя мае намер актыўна выкарыстоўваць перадвыбарчыя сходы, мітынгі, пікеты, сустрэчы з выбаршчыкамі і СМІ. Прадстаўнікі “Справядлівага свету” будуць падаваць у мясцовыя органы ўлады заяўкі на правядзенне агітацыйных пікетаў.

Апроч таго, партыя мае намер удзельнічаць у рамках грамадзянскай кампаніі “За справядлівым выбар 2015” і наладзіць назіранне за выбарчым працэсам.  

Старшыня партыі “Справядлівы свет” Сяргей Калякін вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, аднак яго ініцыятыўная група не змагла сабраць неабходныя для рэгістрацыі 100 тысяч подпісаў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі