Партызанскія групы знішчылі ў Луганску і Данецку 15 тэрарыстаў
Некаторыя жыхары гэтых гарадоў не чакаюць прыходу ўкраінскага войска, а самі ўзяліся за зброю.
Як паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак, паспяховая дзейнасць партызанскіх груп у Данецку і Луганску выклікала паніку сярод тэрарыстаў.
"За апошнія чатыры-пяць сутак сіламі ўнутранага ўзброенага супраціву ў гэтых гарадах знішчана да 15 баевікоў, большасць з якіх найміты, грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Здабытая трафейная зброя", — цытуе словы Шкірака УНН.
Невядомыя ўкраінскія патрыёты знішчаюць тэрарыстаў у розных месцах. У некаторых выпадках працуюць снайперы, у іншых удзельнікаў незаконных узброеных фармаванняў партызаны расстрэльваюць падчас таго, як яны рабуюць грамадзян альбо займаюцца марадзёрствам. Звычайна нападаюць на асобных тэрарыстаў ці на маленькія групкі.
Цяпер тэрарысты перасоўваюцца па Луганску і Данецку толькі ў складзе вялікіх груп — баяцца партызанскіх засад. Яны абвесцілі ўзнагароду ў памеры 15 тысяч еўра за галаву кожнага партызана, якую ўжо паднялі да 20 тысяч.
Фота — УНІАН