Пасля Акрэсціна актывіст апынуўся ў гомельскай турме

У Мінску Рубцоў адбываў 25-сутачны арышт. Яго затрымалі на "Чарнобыльскім шляху" 26 красавіка. Так актывіст ішоў у майцы з надпісам "Лукашэнка, сыходзь!" Перад судом міліцыя канфіскавала футболу і судзілі Рубцова голым па пояс. Тэрмін арышту скончыўся 21 траўня.



Сталічныя міліцыянты не выпусцілі яго з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, а адвезлі на чыгуначны вакзал і там вызвалілі. У 22.30 Рубцоў затэлефанаваў жонцы і сказаў, што выязджае ў Гомель на цягніку. Але зранку дадому ён не прыйшоў.

23 траўня выявілася, што актывіст знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрымання. Супрацоўнікі ізалятара паведамілі агенцтву БелаПАН, што Рубцоў знаходзіцца ў іх за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне, але адмовіліся патлумачыць, за якое менавіта.



Фота — nn.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі