Пасля DDoS-атак хакераў спыніў працу сайт Аляксандра Казуліна

Спыніў працу сайт палітыка Аляксандра Казуліна (www.kozulin.com). Інтэрнэт-рэсурс быў створаны напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, у якіх Казулін удзельнічаў як кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы.
Паводле звестак БелаПАН, у выніку DDoS-атакі хакеры атрымалі доступ да зместу сайта і знішчылі ўсе матэрыялы, у тым ліку кнігі па судовым працэсе Казуліна. Атакі хакераў працягваліся і ў выніку расійскі хосцінг-правайдэр спыніў падтрымку сайта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі