Пасля інтэрв'ю "Свабодзе" журналіст Сямашка страціў працу на "Спутніку"

Пасля інтэрв'ю "Свабодзе" журналіст Сямашка страціў працу на "Спутніку"

Журналіст Васіль Сямашка страціў працу ў беларускай рэдакцыі расійскага інтэрнэт-рэсурсу "Спутнік". Гэта адбылося пасля таго, як мінскі журналіст даў інтэрв'ю Радыё "Свабода" пра сваю паездку на Данбас з гуманітарнай дапамогай.

"Нейкіх забаронаў даваць інтэрв'ю ў дамове, на падставе якой я там працаваў, не існуе. Інфармацыя, якую я даў у інтэрв'ю, не зняпраўджаная, ніякіх таямніц я не выдаваў, нікога не абразіў. Прычына звальнення, якую я пачуў, — гэта тое, што ў інтэрв'ю са мной Радыё "Свабода" ўзгадала "Спутнік“, а гэта ёсць дрэнна. Цяпер я шукаю працу", — распавёў журналіст у гутарцы з Радыё "Свабода".

Кіраўнік мінскай рэдакцыі "Спутніка" Андрэй Качура заявіў, што Сямашка ніколі не быў у іх у штаце, а працаваў па-за штатам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі