Пасля навальніцы ў Мінску працуюць 30 машын МНС, каля 140 ратавальнікаў.

Пасля навальніцы ў Мінску працуюць 30 машын МНС, каля 140 ратавальнікаў.

У Мінску падчас моцнай навальніцы ад паваленага дрэва пацярпеў адзін чалавек, яго шпіталізавалі. Пра гэта ў твітары паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

Акрамя гэтага ратавальнікі пішуць, што падчас залевы ў горадзе зафіксавана каля 50 падтапленняў, павалілася каля 100 дрэваў. Цяпер у горадзе працуюць 30 машын МНС, 140 ратавальнікаў.

У Міністэрстве таксама папярэджваюць, што тэлефанаваць на нумар 101 трэба толькі падчас рэальнай пагрозы жыццю і здароўю. Лініі МНС падчас навальніцы былі перагружаныя. Званкі тыпу “прывязіце мне громаадвод, я баюся!” і “ў мяне працякае столь” могуць перашкодзіць прыняць рэальную просьбу аб дапамозе.

Моцная залева з навальніцай і шквалістым ветрам пачалася ў Мінску каля 15:00. Гараджане ў сацсетках паведамляюць, пра паваленыя дрэвы, падтопленыя вуліцы і абарвы тралейбусных лініяў у раёне вуліцы Маякоўскага і Аранскай.

Пасля навальніцы ў Мінску працуюць 30 машын МНС, каля 140 ратавальнікаў.
Наступствы буры на вуліцы Якубава. Фота: з профіля УКантакце Кацярыны Міцінай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі