Пажар на нафтабазе ў Крыме так і не ліквідавалі, узарвалася яшчэ адна цыстэрна
Пажар на нафтабазе ў Феадосіі
Пажар на нафтабазе ў Феадосіі, які пачаўся пасля ўдараў УСУ, не могуць ліквідаваць ужо чацвёртыя суткі. Напярэдадні там узарвалася яшчэ адна цыстэрна, піша Hromadske са спасылкай на крымскія Telegram-каналы.
Стаўнік Расіі ў Крыме Сяргей Аксёнаў заявіў, што "у сувязі з пажарам адбыўся выкід паліўных матэрыялаў на адным з тэрміналаў". Раней мясцовыя ўлады расказалі, што вымушаны былі эвакуіраваць з раёнаў каля палаючай нафтабазы 1129 чалавек. У рэгіёне быў аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Telegram-канал ASTRA са спасылкай на крыніцы пісаў, што нібыта нафтабазу ў Хвядосе атакавалі двума ракетамі ATACMS. У выніку былі пашкоджаныя дзве цыстэрны: адна ёмістасцю 10 тысяч кубаметраў, другая — 5 тысяч. Адбыўся разліў паліва, які выклікаў пажар.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.