Аўтобус урэзаўся ў слуп у Магілёве, ёсць пацярпелыя

Аўтобус МАЗ, фота ілюстрацыйнае

Аўтобус МАЗ, фота ілюстрацыйнае / maz.by

Аўтобус сутыкнуўся са слупом у Магілёве, паведамілі ў магілёўскай міліцыі.

Верагодна, інцыдэнт адбыўся праз няўважлівасць кіроўцы.

"У выніку дарожна-транспартнага здарэння тры пасажыркі атрымалі траўмы. Для агляду і аказання неабходнай дапамогі іх даставілі ў бальніцу", — дадалі ў міліцыі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

ДТЗ у Магілёве

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі