Пасля пераахалоджвання на Акрэсціна дзяўчыне выдалілі яечнік

Пасля пераахалоджвання на Акрэсціна дзяўчыне выдалілі яечнік

Жыхарцы Мінска ў выніку катаванняў у турме на Акрэсціна выдалілі яечнік. Пра гэта яна расказала Радыё "Свабода" на ўмовах ананімнасці.

Дзяўчыну затрымалі 28 студзеня 2021 года. Разам зь сяброўкамі яна планавала далучыцца да маршу ў адным з мінскіх двароў.

Ёй прысудзілі 15 сутак арышту. Пяць з іх мінчанка правяла на Акрэсціна. 

Па словах дзяўчыны, у камеры стаяў мароз: "Да мінус 15 было дакладна". Дзяўчына была вымушаная спаць у мароз на ледзяной падлозе. 

Пасля прыступу нясцерпнага болю яе шпіталізавалі, а потым выдалілі яечнік. Прычынай стала пераахалоджванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі