Пасля слоў Лукашэнкі надпіс "Выконвай хуткасны рэжым" пераклалі на рускую мову

Пасля слоў Лукашэнкі надпіс "Выконвай хуткасны рэжым" пераклалі на рускую мову

Пасля слоў Аляксандра Лукашэнкі надпіс "Выконвай хуткасны рэжым" пераклалі на рускую мову, інфармуе TUT.by. Згаданае прыдарожнае інфармацыйнае табло знаходзіцца на трасе М3 Мінск — Віцебск. Раней аб'явы для кіроўцаў былі беларускамоўныя, цяпер адбылася "русіфікацыя". У "Мінскаўтадор-Цэнтр" спасылаюцца на дзве дзяржаўныя мовы і на тое, што па трасе часта ездзяць госці з Расіі.

Як інфармавала Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка згадаў пра беларускамоўную аб'яву на табло падчас нядаўняга паслання народу і парламенту. "Да глупстваў даходзіць, — эмацыйна расказваў Лукашэнка. — Еду па дарозе. Траса, як яе называюць, прэзідэнцкая. Вывесілі табло "Выконвай хуткасны рэжым". Мне, як беларусу, зразумела, што хацеў сказаць аўтар. Едзе рускі чалавек ці рускамоўны беларус, які лепш ведае рускую мову. "Выконвай... хуткасны... Ну зразумеў, што "рэжым". Няўжо зноў дыктатура Лукашэнкі? Вось ён тут ездзіць, "рэжым" напісана". Ну што вы хацелі гэтым паказаць?! Ну 50% з запасам насельніцтва зразумее, што патрабуе дарожнік ці даішнік. Але астатнія ж не зразумеюць! Ды і пры тым няправільна пераклалі, з памылкамі. Давялося вярнуць назву нармальную, якая... яно ў нас у крыві... Хто зразумее, што гэта хуткасны рэжым, а не дыктатура Лукашэнкі?".

Прайшлі некалькі дзён і дарожная служба адрэагавала на абурэнне кіраўніка дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі