Пасля слоў Лукашэнкі "расчлянілі дохлую курыцу" пачалі крымінальную справу
Крамам забаронена істотна павышаць адпускныя цэны пры разборцы тушак курэй / pixabay.com
На птушкафабрыцы "Дружба" ў Баранавіцкім раёне выявілі "беспадстаўнае павышэнне цаны". Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Перавышэнне службовых паўнамоцтваў з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці" (ч. 2 арт. 426 КК).
Як піша @prokuraturabelarus, службовыя асобы, "ведаючы пра забарону штомесячнага павышэння звыш 1,2% цаны на сацыяльна значны тавар", далі ўказанне падначаленым разразаць куранят-бройлераў на дзве часткі "для рэалізацыі па завышанай цане".
На мінулым тыдні на нарадзе Аляксандр Лукашэнка абурыўся цэнаўтварэнню на прадукты харчавання: "Расчлянілі дохлую курыцу, запіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!". Як стала вядома, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю забараніла крамам істотна павышаць адпускныя цэны пры разборцы тушак курэй: "Кошт дзвюх паўтушак, пярэдняй і задняй чвэрцяў тушкі не мусіць перавышаць кошту самой тушкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.