МАРГ забараніла крамам істотна павышаць цэны пры разборцы курэй

Птушкафабрыка / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Птушкафабрыка / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю забараніла крамам істотна павышаць адпускныя цэны пры разборцы тушак курэй. "Кошт дзвюх паўтушак, пярэдняй і задняй чвэрцяў тушкі не мусіць перавышаць кошту самой тушкі", гаворыцца ў паведамленні МАРГ. Іншыя часткі тушкі можна прадаваць па цане тушкі плюс 10%. Гандлёвая надбаўка (з улікам аптовай надбаўкі) на курынае філе ўсталяваная на ўзроўні 15 працэнтаў. Пастановай МАРГ таксама прадугледжана, што новыя правілы будуць дзейнічаць 90 дзён.

Нагадаем, на мінулым тыдні на нарадзе, прысвечанай інфляцыі, Аляксандр Лукашэнка абурыўся росту цэнаў. Асобна ён спыніўся на цэнаўтварэнні прадуктаў харчавання. "Расчлянілі дохлую курыцу, запіхнулі ў поліэтыленавы пакет — новы тавар!" — абураўся Лукашэнка. У выніку, па яго словах, людзі вымушаныя купляць тыя ж прадукты па вышэйшай цане. "Да чаго дайшлі: цэлая тушка кураняці каштуе 2 рублі, а напалову раздзеленая — 5 рублёў, да прыкладу. А што здарылася? Што адбылося?" — абураўся Лукашэнка .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі