Пасля сустрэчы з Цімашэнка Яцанюк выйшаў з зялёным тварам (фота, відэа)
Здарэнне адбылося 12 лютага ў Харкаве на тэрыторыі мясцовай лякарні.
На сустрэчу са зняволенай Юліяй Цімашэнка прыехалі кіраўнік фракцыі "Бацькаўшчына" ў Вярхоўнай Радзе Украіны Арсень Яцанюк і яго намеснік Аляксандр Турчынаў.
Калі яны ўжо выходзілі з лякарні, на іх напалі невядомыя, якія аблілі апазіцыйных палітыкаў зялёнкай. Асабліва моцна дасталося Яцанюку, твар якога напалову быў заліты. Аднаго з нападнікаў затрымалі, яму 32 гады. Адзначым, што падобныя акцыі, накіраваныя супраць апазіцыянераў, адбываюцца ў Харкаве рэгулярна.
Што да падрабязнасцяў сустрэчы з Юліяй Цімашэнка, Яцанюк і Турчынаў паабяцалі распавесці бліжэйшым часам на прэс-канферэнцыі ў Кіеве.
Фота — УНІАН