Пасля вяртання з Літвы затрымалі наваполацкага стаматолага і яго жонку

Беларусь за калючым дротам / delfi.lt

Беларусь за калючым дротам / delfi.lt

Пасля вяртання з Літвы затрымалі наваполацкага стаматолага Аляксандра Грудніцкага і яго жонку, піша "Позірк" са спасылкай на сваю крыніцу. Прычына затрымання, статус і месцазнаходжанне лекара і яго жонкі невядомыя.

Грудніцкія вярталіся ад сына з Літвы. Іх затрымалі на мяжы 21 жніўня. У аўторак стаматолаг мусіў выйсці на прыём пацыентаў, але на працы не з'явіўся. Відаць, ён застаецца за кратамі.

12 гадоў таму падчас "маўклівых акцый" у Наваполацку затрымлівалі Аляксандра Грудніцкага разам з 6-гадовым сынам Яўгенам

У ліпеньскай справаздачы праваабаронцаў адзначаецца рост выпадкаў затрымання беларусаў на мяжы. Затрымліваюць і сямейныя пары. У чэрвені судзілі 36 затрыманых на мяжы РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі