Пасля землятрусаў у Турцыі пад следства трапілі 612 будаўнікоў і чыноўнікаў

Разбурэнні ў горадзе Хатай (Турцыя) — наступствы землятрусу 6 лютага / Reuters
Разбурэнні ў горадзе Хатай (Турцыя) — наступствы землятрусу 6 лютага / Reuters

У Турцыі пасля землятрусаў пад следства трапілі 612 чалавек. Большасць з іх — гэта  прадстаўнікі будаўнічых і падрадных арганізацый. Ёсць чыноўнікі і ўладальнікі будынкаў. Яны падазраваныя у межах расследвання прычын маштабных разбурэнняў у населеных пунктах краіны, піша  Associated Press.

Міністр юстыцыі краіны Бекір Боздаг распавёў, што 184 падазраваных да суда змясцілі пад варту. У справе ёсць доказы, якія знайшлі пры  даследаванні разбураных будынкаў, што многія з іх пабудаваныя з няякасных матэрыялаў і не адпавядалі дзяржаўным стандартам.

Праз землятрус 6 лютага на поўдні Турцыі і на  поўначы Сірыі загінула амаль 48 тысяч чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі