Пасля змены кіраўніцтва з "Прессбола" сышоў намеснік галоўрэда Уладзімір Пірог

Уладзімір Пірог / facebook.com/uladzimir.pirog​
Уладзімір Пірог / facebook.com/uladzimir.pirog​

Яшчэ адзін супрацоўнік "Прессбола" вырашыў сысці пасля змены кіраўніцтва выдання. Напярэдадні стала вядома пра сыход аглядальніка Сяргея Мардасевіча, сёння пра сваё рашэнне абвясціў намеснік галоўнага рэдактара "Прессбола" Уладзімір Пірог.

"Чамусьці ўспомніўся БГ і яго цудоўны зімовы MTV unplugged у 2018-м: "Доўга мы пісалі гэты альбом. Шмат усяго было, пра што і не скажаш". Але можна ж і каротка... Творчаму калектыву "Прессбола": хлопцы, дзякуй за гэтыя шалёныя 20 гадоў!" — напісаў Пірог на сваёй старонцы ў Facebook.

Напярэдадні стала вядома, што новым галоўным рэдактарам выдання стаў журналіст АНТ Сяргей Лісічкін. Папярэдні рэдактар "Прессбола" Дзмітрый Герчыкаў прапрацаваў на гэтай пасадзе пяць месяцаў звольніўся ў пачатку снежня. Пасля яго сыходу нумары газеты ў друк падпісваў намеснік галоўнага рэдактара Дзмітрый Беленькі, а калектыў прапаноўваў паставіць галоўрэдам кагосьці са сваіх журналістаў, аднак супраць гэтага выступіла Беларуская федэрацыя футбола.

Новы галоўны рэдактар "Прессбола" ў інтэрв'ю Tribuna.com заявіў, што задачай нумар адзін бачыць завяршэнне года і падпіску на выданне, якая заканчваецца ў канцы снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі