Паўла Вінаградава будуць зноў судзіць
Актывіст маладзёжнай ініцыятывы "Змена" ў чацвер прыйшоў у міліцыю, каб адзначыцца згодна з умовамі прэвентыўнага нагляду. Аднак дахаты ён не вярнуўся
Вінаградава павезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Яму паведамілі, што 12 верасня яго будуць судзіць, верагодна, за парушэнне нагляду, інфармуе Радыё Свабода.
Нагадаем, Павел Вінаградаў выйшаў на волю 4 верасня пасля адбыцця 10-суткавага адміністрацыйнага арышту. Гэта была ўжо 16-я па ліку яго “адсідка” з 2007 года і 14-я — з 2012-га.