Паўла Юхневіча асудзілі на сем сутак
Грамадскага актывіста Паўла Юхневіча асудзілі на сем сутак адміністратыўнага арышту. Суд прайшоў у Кастрычніцкім судзе Мінска.
Юхневіча, затрыманага ўвечары 23 сакавіка на выхадзе з працы, абвінавацілі ў хуліганстве. Па версіі міліцыянтаў, ён нецэнзурна лаяўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі і не рэагаваў на заўвагі. Акрамя таго, "зазіраў у вокны машын, чым выклікаў падазрэнні".
Сведкамі выступалі міліцыянты Іван Сукач і Ігар Манахаў. На судзе таксама агучылі інфармацыю, што ў Юхневіча тры неаплочаныя штрафы за парушэнне ПДР.