Павел Латушка прапануе аднавіць праграму Poland.Business Harbour

Павел Латушка

Павел Латушка / Еўрарадыё

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка выступіў з шэрагам прапаноў да польскіх уладаў. Прапановы тычацца легалізацыя беларусаў у Польшчы і вядзення тут бізнесу. Латушка, у прыватнасці, прапанаваў аднавіць праграму Poland.Business Harbour і  стварыць умовы для для развіцця беларускага бізнесу ў Польшчы.

Латушка нагадаў, что ў 2023 годзе у Польшчы дзейнічалі "больш за 6 тысяч прадпрыемстваў, адным з акцыянераў у якіх з'яўляецца беларуская кампанія ці грамадзянін Беларусі". 122 тысячы грамадзян Беларусі плацілі ў мінулым годзе ў Польшчы сацыяльныя ўзносы. Тут вычацца больш за 12 тысяч студэнтаў з Беларусі. "Большасць беларусаў, якія пакінулі дом, апынуліся менавіта ў Польшчы. Яны хочуць легальна працаваць, вучыцца, плаціць падаткі, развіваць сваю справу", — нагадаў Латушка. 

Ён прапанаваў таксама вырашыць шэраг сацыяльных і бюракратычных пытанняў, з якімі сутыкаюцца беларусы. У тым ліку — спрасціць легалізацыю дзяцей беларусаў, што былі народжаны ці дасягнулі паўналецця ў Польшчы; павелічыць тэрмін дзеяння польскіх праязных дакументаў да трох гадоў; спрасціць працэдуры падачы заявы аб рэгістрацыі шлюбу; вырашыць праблему пенсійнага забеспячэння.

Свае ідэі Латушка агучыў на канферэнцыі "Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема", якая праходзіць гэтымі днямі ў польскім Слесіне.

Нагадаем, праграма Poland. Business Harbour была прыпынена ў студзені гэтага года, бо, па словах прадстаўнікоў польскага МЗС, не апраўдала ўскладзеных на яе надзей. Ва ўладзе ўнікла занепакоенасць, што візы па гэтай праграме атрымоўваюць не толькі тыя, хто мае на гэта права.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі