Павел Латушка заявіў, што будзе ствараць палітычную партыю
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка заявіў пра намер стварыць сваю партыю.
"Парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка — найлепшы спосаб пазбегнуць паўтарэння дыктатуры ў будучыні. Ініцыяванне стварэння партыі — гэта таксама інструмент для ціску на рэжым у сучаснасці, які дэманструе нашу абсалютную веру ў перамогу", — заявіў ён.
На думку Латушкі, ствараць новую партыю трэба яшчэ да сыходу Аляксандра Лукашэнкі, "каб мець магчымасць своечасова адрэагаваць на палітычны вакуум, які ўтворыцца пасля гэтай падзеі".
Латушка ўсведамляе, што новую партыю цяперашняя ўлад не зарэгіструе, але разлічвае зрабіць гэта, "як толькі ў краіне з'явяцца палітычныя і прававыя ўмовы".
Пры гэтым Народнае антыкрызіснае кіраванне працягне сваю дзейнасць.
Раней пра стварэнне сваёй партыі "Разам" абвясціў палітвязень Віктар Бабарыка. Паводле яго прэс-службы, у першыя ж дні туды запісаліся каля чатырох тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.