Павел Вінаградаў ізноў знік

Жонка, бацька, сябры і лідары апазыцыі не змаглі сустрэць Паўла. Да іх выйшаў турэмны ахоўнік і сказаў, што Паўла тут няма, яго некуды вывезлі а 8-й раніцы.

Мінулым разам у такой жа сытуацыі Паўла адвозілі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, каб не дапусціць ягонай сустрэчы ля турэмнай брамы, таму і сёння блізкія ды сябры Вінаградава накіраваліся туды, паведамляе “Свабода”.

26-гадовы актывіст моладзевага крыла “Zмена” кампаніі “Гавары праўду” Павал Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены на падставе ўказу Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні. 9 кастрычніка ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёну Менску на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Гэта ўжо 16 “суткі” Вінаградава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі