Паводка ў Парыжы, Сена выйшла з берагоў, закрылі частку залаў у Луўры (фота)

Паводка ў Парыжы, Сена выйшла з берагоў, закрылі частку залаў у Луўры (фота)

У Парыжы ў выніку працяглых дажджоў Сена месцамі выйшла з берагоў, у французскай сталіцы паводка. У сераду ўзровень вады ў Сене падняўся да адзнакі 5,12 метры. У бліжэйшыя дні сітуацыя можа пагоршыцца. Узровень вады можа падняцца вышэй за 6 метраў (такая сітуацыя была летам 2016-га).

У Луўры закрываюць для наведвання публікай некаторыя залы, прымаюцца захады, каб абараніць будынак ад паводкі (існуе пагроза, што могуць быць затопленыя падвалы).

Метро ў Парыжы працуе з перабоямі, а некаторыя станцыі закрылі. У горадзе можна пабачыць, як людзі перасоўваюцца на лодках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі