Павышэнне тарыфнай стаўкі 1-га разраду закране амаль 870 тысяч чалавек
Павышэнне ў Беларусі тарыфнай стаўкі 1-га разраду закране амаль 870 тысяч чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Як інфармавала Еўрарадыё, тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, з 1 студзеня 2017-га складае 31 рубель (папярэдняе павышэнне было ў красавіку 2016-га).
Канкрэтныя памеры штомесячных дыферэнцыраваных даплат будуць рэгламентаваны ў бліжэйшы час. Адпаведную пастанову прыме Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. На сённяшні дзень дакумент знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.
Рэспубліканскія органы дзяржкіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, кіраўнікі бюджэтных арганізацый мусяць забяспечыць пераразлiк заробкаў работнікаў у адпаведнасці з устаноўленай тарыфнай стаўкай 1-га разраду, а таксама каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў, з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў і штомесячных дыферэнцыраваных даплат.