Пазняк лічыць, што канфлікт з рэстаранам каля Курапатаў справакавала Расія

Пазняк лічыць, што канфлікт з рэстаранам каля Курапатаў справакавала Расія

Кіраўнік КХП-БНФ Зянон Пазняк лічыць, што канфлікт з рэстаранам каля Курапатаў верагодна справакавала Расія, расійскія спецслужбы. 24 чэрвеня ў Брукліне ён выступіў перад беларускімі эмігрантамі з лекцыяй "Становішча ў Беларусі і абарона Курапатаў". Пазняк заявіў, што "Курапаты — гэта помнік генацыду 1930-х гадоў, які праводзіла рускае НКВД" і яго спрабуюць знішчыць. На яго думку, калі ў будучыні адбудзецца суд над камунізмам (новы Нюрнберг), то Курапаты ў ім будуць прысутнічаць, "як рэальныя ўлікі злачынства".

Зянон Пазняк нагадаў, што ў Курапатах створаны народны мемарыял, а праект уладаў па пабудове там памятнага знаку непатрэбны. Кіраўнік КХП-БНФ лічыць, што праблему з рэстаранам можа вырашыць праз ліквідацыю "незаконна пабудаванага рэстарана".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі